Прыгоды Машы

ў краіне Правапісу

Вучэбны вэб-квэст


ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГІСТОРЫЯ

Аднойчы Маша вырашыла пайсці ў лес па грыбы і ягады. А заадно і праведаць свайго сябра Мядзведзя. Узяла невялікі кошык і пайшла па вузенькай сцежцы, якая вядзе ў лес. Колькі ягад! А грыбоў! Шмат часу яна збірала прысмакі лесу. Стамілася Маша і вырашыла пайсці да Мядзведзя, каб пахваліцца, колькі яна сабрала лясных дароў. Але вось незадача! Зайшла яна ў самы гушчар лесу і заблудзілася!

Дарагія другакласнікі, давайце дапаможам нашай Машы дайсці ў госці да Мядзведзя. А для гэтага вам трэба ўспомніць правілы правапісу, якія вы вывучалі ў другім класе.

Запрашэнне на вэб-квэст

Пуцявы ліст

Пуцявы ліст.docx